МІНСК, 19 кас — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў паўфінал Кубка Крамля ў Маскве, паведамляе Sputnik.
У чацвер у чвэрцьфінальным паядынку Сасновіч супрацьстаяла расіянка Дар'я Касаткіна. Гульня завяршылася з лікам 6:4, 6:3. Сустрэча доўжылася адну гадзіну 23 хвіліны.
За выхад у фінал гаспадыня турніру паспрачаецца з пераможцай пары Ірына-Камелія Бегу (Румынія) — Вера Лапко (Беларусь).
Сёння адбудуцца яшчэ два чвэрцьфінальныя паядынкі: Алізэ Карнэ (Францыя) — Наталля Віхлянцава (Расія), Юлія Гергес (Германія) — Леся Цурэнка (Украіна).