Арсенал часоў ВАВ знайшлі ў лесе пад Віцебскам

© PixabayЛес, архіўнае фота
Лес, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знойдзеныя баепрыпасы былі знішчаны на тэрыторыі вайсковай часткі.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Больш за 400 баепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ) былі знойдзены ў лесе ў Віцебскім раёне, паведамілі Sputnik у прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Вялікі арсенал быў знойдзены ўвечары 18 кастрычніка непадалёк ад вёскі Камунарка.

"Выяўленыя 89 артылерыйскіх снарадаў калібру 75 мм, 12 мінамётных мін калібру 81 мм, 98 артылерыйскіх снарадаў калібру 45 мм, 67 артылерыйскіх снарадаў калібра 37 мм і 138 артылерыйскіх узрывальнікаў часоў ВАВ айчыннай вайны", — распавялі ва УУС.

Суразмоўцы агенцтва праінфармавалі, што баепрыпасы былі знішчаны на наступны дзень на тэрыторыі вайсковай часткі 5524 унутраных войскаў. 

Стужка навiн
0