Беларуску ўзнагародзілі за серыю фотаздымкаў аб Санкт-Пецярбургу

© SputnikУзнагароджанне Юліі Жураўкевіч
Узнагароджанне Юліі Жураўкевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Юрыст з Мінску рыхтавала фатаграфіі і тэкст – яе праект быў прысвечаны паўночнай сталіцы Расіі.

СОЧЫ, 20 кас — Sputnik. Беларуску Юлію Жураўкевіч адзначылі дыпломам міжнароднага конкурсу "Расія: пяць прычын маёй сімпатыі", праведзенага Рассупрацоўніцтвам, перадае карэспандэнт Sputnik.

Мінчанка дзякуючы ўдзелу ў конкурсе змагла паехаць на Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў (СФМС) у Сочы. Цырымонія ўзнагароджання прызёраў конкурсу, прысвечанага фатаграфіі і тэкстам аб Расіі, прайшла ў чацвер на пляцоўцы Алімпійскага парку. 

Яркія прадстаўнікі Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў - Sputnik Беларусь
Відэа
Яркія прадстаўнікі Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Сочы

Беларускім прызёрам міжнароднага конкурсу стала Юлія Жураўкевіч — юрыст з Мінска. Як распавяла Sputnik сама Юлія, яе фотапраект быў прысвечаны Санкт-Пецярбургу і яе любові да паўночнай сталіцы Расіі.

Прызёры конкурсу, акрамя магчымасці наведаць СФМС-2017 і паўдзельнічаць у мерапрыемствах форуму, атрымалі памятныя дыпломы ад Рассупрацоўніцтва, а таксама падарункі з рускім нацыянальным каларытам: мёд, пасцілу, скрыпень і нават яловую шышку.

Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў працягнецца ў Сочы да 22 кастрычніка. У цырымоніі закрыцця форуму прыме ўдзел і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

СФМС гэтага года стаў рэкордным па маштабе правядзення: для ўдзелу ў ім з усяго свету з'ехаліся больш за 25 тысяч удзельнікаў, а на пляцоўках фестывалю выступалі і кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, і вядомы аратар Нік Вуйчыч, і палітык Уладзімір Жырыноўскі, і многія іншыя вядомыя дзеячы.

Стужка навiн
0