МІНСК, 20 кас — Sputnik. Вядомы расійскі тэлевядучы і акцёр Іван Ургант зняў пародыю на відэазварот Ксеніі Сабчак, у якім яна абвясціла аб намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2018 года.
Відэаролік-пародыя быў прадэманстраваны ў эфіры праграмы "Вячэрні Ургант" у чацвер, 19 кастрычніка.
Характэрна, што вядучы цалкам захаваў "хатні" фон, які быў у Сабчак на відэа. Таксама ён надзеў вельмі падобную кашулю, акуляры і нават парык.
У жартаўлівым відэароліку Ургант заклікаў галасаваць не за сябе, а за Стаса Пьеху, ніяк гэта не тлумачачы.
"Я ўсіх заклікаю аддаць свой голас Стасу П'ехе", — адзначыў Ургант. Таксама ён зрабіў пародыю на канец відэазвароту Ксеніі Сабчак, у якім яна кажа, што з'яўляецца кандыдатам "супраць усіх". "Іван Ургант. Супраць усіх, ды не ўсіх!" — заключае тэлевядучы.
Аб рашэнні ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі Ксенія Сабчак абвясціла ўвечары ў сераду, 18 кастрычніка. Пра гэта яна паведаміла на сайце sobchakprotivvseh.ru, а таксама зняла відэаролік, у якім заклікала не байкатаваць выбары і параўнала сябе з графой у бюлетэні "супраць усіх".