Колькі зорак на небе: сёння глядзім Арыяніды, у снежні – Гемініды

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкЗорнае неба
Зорнае неба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наступны зорны дождж абяцаюць 14 снежня; за гадзіну можна будзе разгледзець да 120 метэораў.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Сённяшнім метэарытным патокам Арыяніды зорныя дажджы ў гэтым годзе не скончацца. Ужо на пачатку снежня можна будзе назіраць за адным з найбуйнейшых метэорных патокаў, распавялі ў Мінскім планетарыі. 

"Адзін з самых моцных метэорных патокаў Гемініды пройдзе 4-17 снежня, максімум можна будзе назіраць 14 снежня, актыўнасць патоку — да 120 метэораў за гадзіну", — распавёў загадчык планетарыя Аляксандр Мікуліч.

У 2011 годзе можна было назіраць падзенне да двухсот метэораў за гадзіну падчас піку метэорнага патоку Гемініды.

Зорнае неба - Sputnik Беларусь
Жыхары Зямлі змогуць убачыць зарапад у ноч на 21 кастрычніка

Часцей за ўсе знічкі, якія як быццам вылятаюць з пэўнага сузор'я, — гэта аскепкі лёду і пылу, якія цягнуцца за хвастом каметы. Сёння ў ноч можна будзе назіраць пік метэарытнага дажджу, які ляціць з хваста каметы Галея. Спецыялісты кажуць, што 2017 год добра падыходзіць для тых, хто любіць назіраць за падобнымі метэарытнымі патокамі.

Астраномы зарэгістравалі каля тысячы метэарытных патокаў; пацверджанне атрымалі толькі 64 з іх. Амаль трыста чакаюць пацверджання.   

Стужка навiн
0