Мядзведжая паслуга: пажылым людзям нельга саступаць месца ў транспарце

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкПенсіянерка, архіўнае фота
Пенсіянерка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Група брытанскіх навукоўцаў сцвярджае, што, саступаючы месца ў транспарце людзям у сталым узросце, мы наносім непапраўную шкоду іх здароўю.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Традыцыя саступаць месца ў транспарце пажылым людзям толькі шкодзіць ім, інфармацыю аб гэтым група брытанскіх навукоўцаў на чале з хірургам-артапедам Скарлет МакНэлі апублікавала ў British Medical Journal.

"Многія хваробы ў пажылых людзей звязаны не з узростам, а з адсутнасцю актыўнасці. Чым больш мы практыкуемся, тым лепш", — адзначыла МакНэлі.

Яе падтрымаў адзін з калегаў прафесар Муір Грэй: "Нам трэба заахвочваць актыўнасць па меры старэння, а не заклікаць людзей адпачываць". 

Па словах навукоўцаў, неабходна адрозніваць наступствы старэння і адсутнасці фізічнай нагрузкі. Яны падкрэсліваюць, што з дапамогай пастаянных практыкаванняў людзі ва ўзросце могуць "памаладзець" мінімум на дзесяць гадоў.

"Добра падумайце, перш чым саступаць месца ў аўтобусе або цягніку пажылому чалавеку. Стаяць — выдатнае практыкаванне для іх", — адзначыў Грэй.

Нядаўнія даследаванні паказваюць, што зніжэнню захворвання ў людзей старэйшага ўзросту спрыяе фізічная актыўнасць. Акрамя таго, каб не адчуваць праблем са здароўем у старасці, людзям маладога ўзросту рэкамендуюць весці актыўны лад жыцця, кінуць паліць, добра харчавацца і ўжываць алкаголь нячаста і ва ўмераных дозах.

Стужка навiн
0