Сіноптыкі не выключаюць: на наступным тыдні на Беларусі выпадзе снег

© Sputnik / Виктор ТолочкоШэрань
Шэрань - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Антыцыклон з цэнтрам над тэрыторыяй Фінляндыі прынясе на Беларусь пахаладанне.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Паніжэнне тэмпературы паветра аж да нуля градусаў абяцаюць сіноптыкі на наступным тыдні, паведамілі ў Гідрамеце.

На выхадных надвор'е ў краіне абумовіць халодная перыферыя антыцыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з Фінляндыі, толькі на паўднёвым захадзе Беларусі будзе адносна цёпла.

"21 кастрычніка ноччу кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе плюс 2 — 4°С, максімальная днём +4..+10°С, па паўднёвым захадзе ноччу +5..+9°С, днём +11..+13°С", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў Гідрамеце.

У нядзелю месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай слабы туман, сказалі сіноптыкі.

Па іх словах, тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 3°С да плюс 3°С, максімальная днём +4..+10°С; па паўднёвым захадзе ноччу +4..+7°С, днём +11..+13°С.

Таксама сіноптыкі не выключаюць далейшага пахаладання, у панядзелак днём не вышэй чатырох градусаў цяпла, а ў сераду не выключана, што тэмпература днём панізіцца да нуля градусаў, можа выпасці першы снег.

Стужка навiн
0