МІНСК, 20 кас — Sputnik. Разавая паездка на аўтобусе, тралейбусе ці трамваі ў Віцебскай вобласці і на аўтобусе ў Мінскай вобласці даражэе на 5 капеек і складзе 50 капеек. Такія рашэнні прынялі абласныя выканкамы. Тэксты пастаноў апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Даражэе таксама праезд у экспрэсных маршрутах — да 60 капеек за паездку. Больш давядзецца заплаціць і за правоз ручной паклажы. Тарыф таксама павялічылі на пяць капеек — да 50 капеек за адно месца ручной паклажы.
Даражэе і кошт шматразовых праязных квіткоў. Новыя цэны на праезд у грамадскім транспарце Віцебскай і Мінскай абласцей пачынаюць дзейнічаць з моманту апублікавання пастановы выканкамаў, то бок з сённяшняга дня.
Апошні раз тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэлі ў снежні мінулага года. Тады на працягу некалькіх дзён выканкамы абласцей і Мінска прынялі рашэнне аб павелічэнні платы за карыстанне гарадскім грамадскім транспартам таксама на пяць капеек. Не выключана, што ў бліжэйшы час аналагічныя рашэнні ўлады абвесцяць іншых абласцей і Мінска.