Радыё

Тыдзень культуры "Арт-Гравітацыя" праходзіць у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдміла Касяк і Надзея Лебедзева ў студыі радые Sputnik Беларусь
Людміла Касяк і Надзея Лебедзева ў студыі радые Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Старшыня Прафесійнай творчай арцелі мастакоў Беларусі Людміла Касяк і сябра Акадэміі народнага мастацтва Расіі Надзея Лебедзева распавялі радыё Sputnik Беларусь аб тыдні мастацтваў "Арт-Гравітацыя".
Лебедева и Косяк: "Арт-Гравитация" объединила художников двух столиц

Тыдзень мастацтваў "Арт-Гравітацыя" працягнецца ў культурна-інфармацыйным цэнтры "Дом Масквы" ў Мінску да 26 кастрычніка. Гэта адзін з праектаў культурнага супрацоўніцтва дзвюх сталіц. "Арт-гравітацыя" аб'ядноўвае тры праграмы: выставачную, адукацыйную і музычную.

"Па ўдзелу тых мастакоў, якія запрошаны на экспазіцыю выставы, можна сказаць, што прадстаўлена ўсё вельмі своеасабліва і цікава. Ад станковага жывапісу, графікі да акварэлі і абстракцыі. Шырока прадстаўлены розныя жанры мастацкай творчасці", — распавяла Касяк.

У выставачнай праграме прымаюць удзел мастакі — сябры Творчага саюза прафесійных мастакоў з Масквы і Прафесійнай творчай арцелі мастакоў Беларусі. У экспазіцыі можна ўбачыць больш за 40 мастацкіх работ і арт-аб'ектаў. 

Падрабязней пра тыдзень культуры "Арт-гравітацыя" слухайце ў аудыёзапісе Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0