Радыё

Бачурын: мэта Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў дасягнута

© SputnikКрэатыўны прадзюсар XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, кіраўнік аргкамітэта міжнароднай маладзёжнай кінапрэміі Transform Nation Award Ілля Бачурын
Крэатыўны прадзюсар XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, кіраўнік аргкамітэта міжнароднай маладзёжнай кінапрэміі Transform Nation Award Ілля Бачурын - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Крэатыўны прадзюсар XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, кіраўнік аргкамітэта міжнароднай маладзёжнай кінапрэміі Transform Nation Award Ілля Бачурын распавёў радыё Sputnik пра свае адчуванні і эмоцыі ад праведзенага форуму.
Бачурин: цель Всемирного фестиваля молодежи и студентов достигнута

У Сочы завяршыўся XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Афіцыйная цырымонія закрыцця гэтага прадстаўнічага моладзевага форуму прайшла ўвечары 21 кастрычніка. Удзельнікамі форуму сталі больш за 20 тысяч маладых людзей — прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, выкладчыкі, палітыкі. Было прадстаўлена больш чым 180 краін свету.

Цырымонія закрыцця XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў - Sputnik Беларусь
Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў завяршыўся ў Сочы

"Раз'язджацца будзе цяжка. Але галоўная мэта фестывалю дасягнута. Прыехалі самыя розныя ўдзельнікі, з рознымі палітычнымі поглядамі, рознага веравызнання, з рознымі культурнымі платформамі. Здавалася б, яны ўвогуле не павінны адзін аднаго разумець. Але ў Сочы, алімпійскім, а зараз і фестывальным, яны не толькі знайшлі агульную мову, але і сталі сябрамі", — сказаў Бачурын.

Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў праходзіў у Расіі з 18 па 22 кастрычніка 2017 года. Напярэдадні адкрыцця ў Маскве адбыўся студэнцкі карнавал. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў Сочы. Было рэалізавана каля 450 запланаваных мерапрыемстваў дыскусійнай праграмы, працавалі розныя творчыя і тэхнічныя кластары. Беларусь прадставіла дэлегацыя з больш чым 300 чалавек.

Гутарку з Іллёй Бачурыным слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0