МІНСК, 23 кас — Sputnik. Беларуская каманда заняла трэцяе месца ў медальным заліку на чэмпіянаце Еўропы па тайскім боксе, паведамляе Sputnik.
Кантынентальнае першынство завяршылася ў Парыжы ў мінулую суботу, 21 кастрычніка. Удзел у турніры прынялі больш за 200 спартсменаў з 25 краін, у тым ліку Швецыі, Турцыі, Беларусі, Украіны, Грэцыі, Францыі, Аўстрыі, Ізраіля, Латвіі і інш. Паядынкі праходзілі пад скляпеннямі арэны Halle Georges Carpentier.
Па выніках турніру беларусы заваявалі 15 узнагарод. Медалі вышэйшай вартасці ў Максіма Пяткевіча (вагавая катэгорыя да 63,5 кг), Уладзіслава Едзешкі (63,5 кг), Іллі Бурава (67 кг), Мікіты Шостака (81 кг) і Дыны Емяльянавай (звыш 75 кг). Акрамя таго, на рахунку беларусаў тры срэбраныя і сем бронзавых медалёў.
Першае месца ў медальным заліку заняла Расія — 26 медалёў (11 залатых, 11 сярэбраных і чатыры бронзавыя медалі). Другі радок занялі французы — 19 узнагарод (5, 5 і 9).