Тайфун ужо паспеў прайсці па частцы вострава Хансю і паўднёвай палове Хакайда і закрануў шэраг гарадоў, уключаючы і японскую сталіцу, Токіа. Сіла ветру месцамі дасягала 90 кіламетраў у гадзіну.
Паводле апошніх звестак, не менш за пяць чалавек сталі ахвярамі прыроднай стыхіі, каля 100 чалавек пацярпелі.
Дзясяткі тысяч жыхароў Японіі былі напярэдадні эвакуіраваны з рэгіёнаў, якія знаходзіліся ў зоне рызыкі, аднак падчас нашэсця тайфуна для ратавальнікаў усё роўна знайшлася праца — супрацоўнікі экстранных службаў эвакуіравалі насцігнутых стыхіяй мясцовых жыхароў.
Тайфун паступова пачаў губляць сілу, аднак у Японіі пачаліся моцныя ліўні.