Святар-відэаблогер выступіў у Гродна

© Photo : Гродненская епархія БПЦСвятар-відэаблогер выступіў у Клубе праваслаўных зносін пры Пакроўскім саборы
Святар-відэаблогер выступіў у Клубе праваслаўных зносін пры Пакроўскім саборы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На сённяшні дзень у канала "Batushka ответит" больш за 10 000 падпісчыкаў, сярэдні ўзрост 25-30 гадоў, большую палову складаюць мужчыны.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. У Клубе праваслаўных зносін пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна аб праваслаўным відэаблогінге распавёў намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы і аўтар папулярнага інтэрнет-праекта "Batushka ответит", іерэй Аляксандр Кухта.

Блогер Улад бумага - Sputnik Беларусь
Відэафакт: мінскі блогер сабраў у ГЦ тры тысячы фанатаў

"У ходзе жывой гутаркі "Batushka" адказаў на пытанні залы і пазнаёміў слухачоў з мэтамі і задачамі сваёй дзейнасці, прынцыпамі працы з відэакантэнтам на ютубе, асаблівасцямі відэаблогінга ў цэлым і абранага фармату зносін з моладдзю ў прыватнасці", — распавялі Sputnik у Гродненскай епархіі.

На сённяшні дзень у канала "Batushka ответит" больш за 10 000 падпісчыкаў, сярэдні ўзрост 25-30 гадоў, большую палову складаюць мужчыны. На выпуск аднаго відэароліка Аляксандр марнуе ад 15 да 20 гадзін, за тыдзень відэа набірае каля 8 тысяч праглядаў.

Праваслаўны відэаблогер адзначыў, што працуючы над праектам, ён расце разам са сваёй аўдыторыяй.

Стужка навiн
0