МІНСК, 23 кас — Sputnik. Галерэя TUT.BY 29 кастрычніка ладзіць чытанне перакладу "Анегіна" на беларускую мову, які лічыўся згубленым 80 гадоў, паведамілі Sputnik арганізатары.
Алесь Дудар першым ў гісторыі пераклаў "Анегіна" на беларускую мову, але вядомыя былі толькі некалькі ўрыўкаў. Твор будзе прачытаны ў прамым эфіры, як у прэм'ерным 1936-ым, калі трансляцыя ішла на ўвесь Мінск праз рэпрадуктары.
"Гэтым разам чытанне будзе ісці анлайн на ўвесь свет. Першую главу прадэкламуе народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка", — дадалі арганізатары.
Пераклад быў знойдзены даследчыцай Ганнай Севярынец пад час працы над спадчынай творцы, ідэя "машыны часу" належыць паэту Алесю Плотку.

"Называць нешта ўнікальным муветон, але вяртанне першага беларускага "Анегіна" нельга апісаць іначай. Гэтая акцыя — найменьшае, што можна зрабіць для твора і перакладчыка", — распавялі даследчыкі.
Для візіту на жывое чытанне арганізатары просяць усіх жадаючых зарэгістравацца ў простай электроннай форме, каб усім хапіла месца. Калі планы змяняюцца, то ў форме трэба выправіць "так" на "не".
Рэгістрацыя праходзіць тут.
Трансляцыю можна будзе глядзець дома ці ў любым публічным месцы, дзе ёсць інтэрнэт, экран і жаданне далучыцца да прагляду.
Акцыя пачнецца 29 кастрычніка ў 16:40 па беларускім часе.