"Гульні горцаў" і танцавальны флэш-моб: фестываль "Самайн" чакае гасцей

© Sputnik / Юлия ХвощЗаснавальнік шатландскай пяхоты ў Беларусі Аляксандр Шкоць
Заснавальнік шатландскай пяхоты ў Беларусі Аляксандр Шкоць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары фестывалю кельцкай культуры "Самайн" падрыхтавалі шырокую праграму, якая дазволіць кожнаму госцю знайсці тое, што будзе яму па душы: выступы музыкаў, сілавыя гульні або шатландскія і ірландскія танцы.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Канцэрт беларускіх музыкаў, якія выконваюць кельцкую музыку, сілавыя "Гульні горцаў", майстар-класы па шатландскіх і ірландскіх танцах і танцавальны флэш-моб — такія забавы чакаюць гасцей фестывалю, які адбудзецца 28 кастрычніка, пра гэта распавялі арганізатар фестываляў беларускай культуры, кіраўнік экстрым тэатра "Берсерк" Аляксандр Рак і вядоўца мерапрыемства Аляксей Шыраеў на сустрэчы з журналістамі ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"Самае галоўнае мерапрыемства — гэта канцэрт. Тут мы паспрабавалі сабраць прадстаўнікоў беларускай музычнай культуры, якія адносяць сябе да кельцкага кірунку ў музыцы. У нас будзе 3 асноўных удзельніка — гэта гурты Cluaran, "Доходяги Бэнд" і "Всё_Crazy", — падзяліўся ён.

"Гульні горцаў"

Не менш цікавымі будуць і "Гульні горцаў", якія карэлююцца з шатландскай культурай. Падобныя спаборніцтвы штогод праходзяць у Еўропе і Шатландыі. На фестывалі "Самайн" будуць прадстаўлены два асноўных выпрабаванні: кіданне бервяна ў даўжыню і перанос камянёў.

Кіраўнік экстрым-тэатра Берсерк Аляксандр Рак і музыка Аляксей Шыраеў - Sputnik Беларусь
Радыё
Батанічны сад запрашае адзначыць паганскі прататып Хэлоуіна

"Бервяно будзе крыху не "па дзяржстандарце" — даўжыня 2 метра, дыяметр — 20 сантыметраў, вага — каля 50 кілаграмаў. Задача — кінуць бервяно такім чынам, каб яно зрабіла поўны абарот у паветры. Прычым у бервяна ёсць пазначаны канец, і пасля кідка мераецца адлегласць ад стартавай лініі да яго. Выбіраецца пераможца па адлегласці: чым большую адлегласць праляцела бервяно, тым лепш", — растлумачыў Аляксандр Рак.

Наступнае выпрабаванне — гэта перанос камянёў рознай вагі: ад 50 да 130 кілаграмаў.

"Мы падбярэм камяні пад гэтыя патрабаванні. Яны пры пераносе на пэўныя адлегласці павінны ўсталёўвацца на подыуме: чым цяжэй камень, тым вышэй подыум. У нас не будзе гэтых подыумаў. Трэба будзе ўзяць камень, пранесці яго, пакласці ў кропку і вярнуцца за наступным", — распавёў арганізатар.

Паводле яго слоў, на фестывалі будзе прапанаваны яшчэ адзін варыянт сілавой гульні — штурханне кола. "Задача — прайсці пэўную адлегласць, штурхуючы кола праз рабро. Вызначаецца час, з якой хуткасцю гэтую адлегласць удзельнік пераадольвае", — патлумачыў Рак.

Будуць танцы

Арганізатар фестывалю Аляксандр Рак распавёў, што на фестывалі пройдуць таксама паказальныя выступы і майстар-класы па шатландскіх і ірландскіх танцах. Акрамя таго, плануецца вялікі флэшмоб.

"Ён запланаваны бліжэй да сярэдзіны праграмы. Усе жадаючыя, хто ў гэты момант будзе каля галоўнай сцэны у перапынку паміж выступленнямі каманд, змогуць прыняць удзел у гэтым флэшмобе", — адзначыў музыка і вядоўца мерапрыемства Аляксей Шыраеў.

Шыраеў таксама раскрыў дэталі маючага адбыцца флэш-мобу: "У нас будзе арганізаваны велізарны групавы шатландскі танец, які выконваецца традыцыйна пад неафіцыйны гімн Шатландыі "Адважная Шатландыя". У ім могуць узяць удзел усе. Я спадзяюся, што тры сотні танцораў у нас будуць каля сцэны ў любым выпадку".

У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла сустрэча з журналістамі арганізатара фестывалю кельцкай культуры "Самайн" Аляксандра Рака і музыкі Аляксея Шыраева. Сачыце за абнаўленнямі на сайце Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0