Па паведамленнях СМІ стала вядома, што МЗС Вялікабрытаніі звярнуўся ў ААН з прапановай выключыць з дакументаў словазлучэнне "цяжарная жанчына", замяніўшы яго на "цяжарны чалавек", каб абараніць правы трансгендэраў. Варта адзначыць, што гэтая ідэя ўжо выклікала рэзкую крытыку ў асяроддзі феміністак.
Вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў пацікавіўся меркаваннем намесніка старшыні ЛДПБ, заслужанага артыста Беларусі Яўгена Крыжаноўскага з гэтай нагоды.
"Тут маецца на ўвазе, што жанчына — гэта таксама чалавек! І ў МЗС Вялікабрытаніі толькі аднаго хочуць — каб жанчыну прызналі чалавекам! Таму што побач, у нашых суседзяў, ёсць паняцці "чоловик" і "жонка". Вось "чоловик" — гэта мужчына, а "жонка" — гэта не "чоловик", — пажартаваў суразмоўца.
Крыжаноўскі выказаў поўную падтрымку ініцыятывы брытанскага МЗС, паколькі (шчыра прызнаўся) баіцца страціць "шэнген". А каб канчаткова разабрацца ў пытанні мацярынства трансгендэраў, суразмоўца Sputnik выказаў гатоўнасць адправіцца ў камандзіроўку ў Вялікабрытанію або ў ААН, дзе мог бы асабіста сустрэцца з трансгендэрамі для высвятлення ўсіх абставінаў, ініцыятываў і тонкасцяў гэтага няпростага пытання.
Каментар Яўгена Крыжаноўскага слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.