МІНСК, 24 кас — Sputnik. Маштабны распродаж "Чорная пятніца" пройдзе 24 лістапада не толькі ў краінах Захаду, але і ў Беларусі і Расіі.
"Чорная пятніца", або Black Friday — традыцыйныя маштабныя распродажы на наступны дзень пасля амерыканскага Дня падзякі. У апошнія гады традыцыю ладзіць дзень вялікіх зніжак перанялі не толькі краіны Заходняй Еўропы, але і постсавецкія краіны.
У 2017-ым распродажы ў рамках "Чорнай пятніцы" пройдуць 24 лістапада. У гэты дзень да акцыі далучацца і беларускія крамы. Пакуль не ўсе абвясцілі пра сваё жаданне ўдзельнічаць у адзіным дне распродажу.
Зрэшты, ужо вядома, што да "Чорнай пятніцы" далучацца дзясяткі крам — адзення, электронікі і іншых тавараў. Пра канкрэтныя памеры скідак рашэнне будуць прымаць самі прадаўцы бліжэй да 24 лістапада.
У 2016-м памеры зніжак у рамках "Чорнай пятніцы" даходзілі да 70%.