Хэлоўін мае глыбокую гісторыю і папулярны ва ўсім свеце. У Беларусі яго пачалі адзначаць не так даўно, і асаблівых традыцый яшчэ ў нас не з'явілася. У гэты дзень прынята рабіць спецыяльны макіяж і апранацца ў касцюмы жудасных герояў.
Sputnik склаў спіс самых арыгінальных серыялаў, якія як мага лепш падыходзяць для прагляду ў Ноч усіх святых, калі выйсці на вуліцу страшна.
"Страшныя казкі"
У кінагісторыі сабраліся амаль усе вядомыя нам героі самых розных гатычных гісторый ад Дракулы да пярэваратняў.
Дзеянне трылера з элементамі нуара разгортваецца ў небяспечным віктарыянскім Лондане. Сталіца Вялікабрытаніі становіцца прытулкам рознай нечысці, змагацца з якой будуць загадкавыя і небяспечныя героі.
Аматарам таленту Джоша Хартнэта і Эвы Грын прыйдзецца да спадобы новая версія гісторыі Дракулы.
"Сапраўдная кроў"
Гэтае шоў прыйдзецца даспадобы прыхільнікам вампірскіх саг.
У аснове сюжэту ляжыць серыя раманаў пісьменніцы Шарлін Харыс "Вампірскія таямніцы". Дзеянне стужкі разгортваецца ў невялікім патрыярхальным паўднёвым горадзе, жыхары якога не толькі звычайныя людзі, але і вампіры.
У гэтым свеце вампіры не хаваюць сваёй сутнасці. Дзякуючы японскаму вынаходству сінтэтычнай крыві вампіры за адну ноч ператварыліся з монстраў у звычайных грамадзян.
Вампірская сага сабрала цэлае сузор'е кінаўзнагарод і зрабіла кіназоркамі Ганну Пакуін і Аляксандра Скарсгарда.
"Амерыканская гісторыя жахаў: Культ"
Нельга прайсці міма актуальных навінак, якія заслужылі славу. Прыхільнікі з нецярпеннем чакалі прэм'еры новага сезону серыяла "Амерыканская гісторыя жахаў".
Сёмая частка шоу пагражае стаць самай скандальнай і абмяркоўваемай у гісторыі серыяла.
Тэмай "Культу" сталі апошнія прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Пасля іх героі ўжо ніколі не будуць ранейшымі.
На экраны вярнулася Эма Робертс, а Лена Данэм далучылася да зорнай каманды акцёраў.