Беларусам прадставілі дадатак для падтрымкі анкахворых жанчын

© PexelsДзяўчына трымае смартфон
Дзяўчына трымае смартфон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рак малочнай залозы ў чацвёртай стадыі выяўляюць больш чым у 300 жанчын у год.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Кампанія "Pfizer" прадставіла дадатак для эмацыйнай падтрымкі жанчын, хворых на метастатычны рак малочнай залозы.

"EmotionSpace" — гэта тая прастора, дзе ў жанчыны ёсць магчымасць не хаваць эмоцыі і дзяліцца пачуццямі, шукаць падтрымку. Анкапацыенткі могуць вырашыць, хто будзе ў яе асяроддзі ў дадатку і ад каго яна хоча атрымліваць падтрымку. Ёсць магчымасць запрасіць блізкіх і сяброў па персанальнаму коду", — патлумачыла прадстаўнік кампаніі Алёна Прышчэпава.

Ролік дзіцячага хоспіса расказвае, як кантраляваць анкалогію - Sputnik Беларусь
Відэа
Ролік дзіцячага хоспіса расказвае, як кантраляваць анкалогію

Амаль кожны дзень у Беларусі дванаццаць жанчын даведваюцца аб тым, што ў іх рак малочнай залозы. У траціны тых, хто захварэў на працягу жыцця, ён можа прагрэсаваць да чацвёртай ступені — метастатычнага рака малочнай залозы.

"Чацвёртая стадыя выяўляецца ў шасці адсотках выпадкаў, у такой сітуацыі пяцігадовая выжывальнасць складае прыкладна шэсць адсоткаў. У трыццаці двух адсотках выпадкаў рак малочнай залозы выяўляецца ў першай стадыі, і тады выжывальнасць дасягае дзевяноста шасці адсоткаў. Аднак і ў самай запушчанай стадыі нельга ставіць знак роўнасці з безвыходнасцю", — падкрэсліла загадчыца лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі РНПЦ АМР Яўгенія Шапавал.

Яна адзначыла, што нават са страшным дыягназам тэрапія дазваляе чалавеку жыць паўнавартасным жыццём. Важная ў сітуацыі з анкалагічнымі захворваннямі і псіхалагічная падтрымка.

Неабходнасць у дадатку распрацоўшчыкі ўбачылі, прааналізаваўшы анкетныя дадзеныя анкапацыентаў і выявіўшы, што больш за палову жанчын з метастатычным ракам малочнай залозы адчуваюць сябе дыскамфортна падчас размовы з лекарам ці медсястрой, яны адмаўляюцца і ад зносін, наведвання звыклых мерапрыемстваў. Таму вырашана было стварыць платформу, дзе жанчына магла б не хаваць уласных эмоцый і атрымаць неабходную падтрымку.

Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі адзначылі, што псіхалагічная падтрымка часам бывае патрэбна не толькі пацыенту, але і лекару, які паведамляе страшны дыягназ.

"Я працавала і ў той час, калі мы не адкрывалі пацыентам дыягназ. Гэта няправільная пазіцыя, цяпер тэндэнцыя іншая: закон абавязвае нас паведамляць пацыенту яго дыягназ. А вось сваякам можам пра яго распавесці толькі са згоды пацыенткі. Гэта дапамагае спланаваць сваё жыццё. Можа, ён паспеў бы зрабіць нешта запланаванае на потым, але разумее, што потым можа не наступіць і вырашыць зрабіць цяпер", — патлумачыла Шапавал і дадала, што ў шматлікіх лекараў дыягнаставана выгаранне.

Яна заклікала сваіх калегаў паведамляць падобныя дыягназы пацыентам хоць і прама, але не пазбаўляючы чалавека веры. Распрацавана звыш шасцісот формаў лячэння захворвання. Пераважным відам лячэння лічыцца гарманальная тэрапія.

Стужка навiн
0