МІНСК, 25 кас — Sputnik. Прэм'ера спектакля "Зойкіна кватэра" паводле Міхаіла Булгакава ў пастаноўцы Паўла Проніна адбудзецца 4 і 5 лістапада.
Рэжысёр камедыі Павел Пронін родам з Масквы. Скончыў Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва. У яго творчым багажы ўжо некалькі спектакляў — "Камедыя памылак" Уільяма Шэкспіра, "Праезд Гагарына" Грэгары Берка, "Зоркі свецяць на столі" Юханны Цідзель.
Падчас мінскай прэм'еры гаворка пойдзе пра сутыкненні ўзнёслага і зямнога, бытавой рэчаіснасці і свету, поўнага мараў.
Адзін са складнікаў поспеху пастаноўкі — выдатнае веданне рэжысёрам Булгакава. І як пісьменніка, і як драматурга, і як фельетаніста. Пронін пакажа "Зойкину кватэру" ў НАДТ імя Горкага ў межах праграмы "Рускі след", якая мае на ўвазе супрацоўніцтва маладых рэжысёраў, якія ставяць рускую класіку ў тэатрах блізкага замежжа.