Рэстаўрацыя капліцы Паскевічаў у Гомелі завершыцца ў 2018 годзе

© Sputnik / Мария АмелинаКапліца-пахавальня князёў Паскевічаў
Капліца-пахавальня князёў Паскевічаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фамільны комплекс у Гомелі быў пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя па ініцыятыве і на сродкі Фёдара Паскевіча на тэрыторыі Палаца.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Рэстаўрацыю капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі плануецца завяршыць у 2018 годзе, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Каложа ў Гродне - Sputnik Беларусь
У Гродне пачаўся рамонт Каложы

Рэстаўрацыйныя работы на аб'екце праводзяцца з 2007 года спецыялістамі ААТ "Белрэстаўрацыя". У ходзе іх ажыццёўлены гідраізаляцыя падземных частак помніка, рэстаўрацыя даху капліцы і пахавальні, рэстаўрацыя і пазалота купалоў і крыжоў капліцы, аднаўленне страчаных элементаў яе архітэктурнага дэкору: маёлікавая плітка, тэракотавыя какошнікі. Адноўлены купал з крыжам на магільным склепе, праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Зараз ідзе рэканструкцыя і рэстаўрацыя надземнай часткі комплексу — капліцы. У адпаведнасці з зацверджаным планам будзе зроблена рэстаўрацыя металічных рашотак вокнаў і ўваходных дзвярэй, у якой ужо замененыя скрынка і палатно, усталяваць керамічнае арачнае апраўленне з надпісам над уваходам. Да канца года рэстаўратары адновяць керамічныя арачныя апраўленні над трыма аконнымі праёмамі, у адным з якіх плануецца ўзнавіць мазаічнае пано. Ізноў створанае мазаічнае пано-абраз упрыгожыць і пустуючую пакуль нішу над уваходам у капліцу. Праводзіцца рэстаўрацыя і кансервацыя каменнага цокаля, цагляных муроў і керамічных дэталяў на фасадах. Усе пералічаныя работы вядуцца за кошт абласнога бюджэту. На гэтыя мэты выдзелена 200 тыс. беларускіх рублёў.

Пачаліся работы па кансервацыі Княжацкай вежы Крэўскага замка

Завяршыць рэстаўрацыйныя работы, у тым ліку і па ўзнаўленні ўнутранага ўбранства капліцы, плануецца ў 2018 годзе. Яшчэ неабходна аднавіць роспісы сцен, пояс з керамічных плітак на іх, правесці рэстаўрацыю мармуровых дэталяў кіёта алтарнай нішы з узнаўленнем у ёй страчанай іконы. Дэкаратыўнае афармленне здабудзе і аналойный столік. Пасля гэтага капліца-пахавальня стане даступнай для наведвання.

Фамільны комплекс у Гомелі быў пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя па ініцыятыве і на сродкі Фёдара Паскевіча на тэрыторыі Палаца. У магільным склепе пахавана восем Паскевічаў, у тым ліку генерал-фельдмаршал Іван Паскевіч з жонкай Лізаветай Аляксееўнай, народжанай Грыбаедавай, бацькі генерал-фельдмаршала, а таксама дзве яго дачкі, сын і траюрадная пляменніца. Гэта ўнікальны для Беларусі помнік гісторыі і архітэктуры, якому прысвоена вышэйшая нацыянальная катэгорыя.

Стужка навiн
0