Прадстаўнікі Беларусі на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне" Хелена Мерааі і Руслан Асланаў выклалі ў сацыяльных сетках ролік, у якім чытаюць верш Пімена Панчанкі "Родная мова".
Хелена Мерааі выступіць у фінале дзіцячага "Еўрабачання" у Тбілісі 26 лістапада. Дзяўчына прызнаецца, што вельмі любіць беларускую літаратуру. "Я думаю, што вельмі выдатна знаёміцца са светам беларускай літаратуры менавіта такім чынам: аб'ядноўваючы школьную праграму і сацыяльныя сеткі", — распавяла Хелена.
Руслан і Хелена самі запісалі відэа і размясцілі ў сваіх асабістых акаўнтах.