Зіма на парозе: у чацвер у Беларусі пойдзе першы снег

© PixabayМокры снег, архіўнае фота
Мокры снег, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі абяцаюць, што месцамі снег будзе моцным, а на некаторых дарогах утворыцца галалёдзіца.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Неспрыяльнае надвор'е чакаецца на Беларусі ў чацвер 26 кастрычніка — па большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе моцны мокры снег, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі надвор'е ў рэспубліцы будуць вызначаць актыўныя франты.

"Па большай частцы тэрыторыі пройдуць мокры снег, дождж, ноччу і раніцай у паўночных і цэнтральных раёнах краіны — моцны мокры снег", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што на ўсходзе краіны на асобных дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература ноччу месцамі дасягне —5°С, днём чакаецца ад +3 да +9°С, на паўднёвым захадзе Беларусі — да +11°С.

У пятніцу і суботу дрэннае надвор'е захаваецца праз вільготнае паветра, якое паступае з Балтыйскага мора, — зноў пройдуць дажджы з мокрым снегам, а тэмпература днём будзе знаходзіцца ў межах ад +3 да +8°С.

Стужка навiн
0