Відэа

Экстрэмал з Брытаніі праляцеў над Афрыкай на 100 паветраных шарыках

Падпісацца
Брытанец здолеў падняцца амаль на 2,4 тысячы метраў над зямлёй. Глядзіце на відэа, як "лётчыку-выпрабавальніку" удалося ўзляцець над Афрыкай на складаным крэсле, прывязаным да паветраных шарыкаў з геліем.

Жыхар Вялікабрытаніі 38-гадовы Том Морган выкарыстаў складанае крэсла, да якога прывязаў сто паветраных шароў, напоўненых геліем, каб падняцца ў паветра над ПАР.

Цікава, што гэта не першая спроба авантурыста — некалькі разоў ён спрабаваў гэта зрабіць у Батсване, але пацярпеў няўдачу праз умовы надвор'я і нетрывалыя шарыкі. Калі гелій амаль скончыўся, Морган вырашыў перабрацца да Ёханэнсбурга (ПАР). На гэты раз задумка спраўдзілася. Моргану ўдалося падняцца на вышыню на 2,4 тысячы метраў.

Пасля экстрэмал прызнаўся, што хацеў бы ладзіць у Афрыцы гонкі на паветраных шарыках.

Стужка навiн
0