МІНСК, 26 кас — Sputnik. Дрэннае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер — месцамі па краіне яшчэ пройдзе мокры снег, які зменіцца дажджом, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Першы снег выпаў у рэспубліцы напярэдадні ўвечары: у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
"Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы дождж, у першай палове дня па ўсходзе краіны — з мокрым снегам", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што месцамі на дарогах будзе адзначацца слабая галалёдзіца і туман.
Всё ещё Минск #минск #снег #зимаблизко pic.twitter.com/78xyewrali
— Hladčanka Andrej (@Lorik_md) 25 октября 2017 г.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра днём у чацвер складзе ад +6 да +12°C, па ўсходзе Беларусі — толькі +3..+5°C.
У Мінску днём часам пройдуць дажджы, а ў другой палове дня тэмпература паветра падымецца да +8°C.