На прэм'ерным паказе "Мацільды" ў Гомелі чакаецца аншлаг

© Sputnik / Мария АмелинаУ Гомелі сёння чакаюць прэм'ерны паказ "Мацільды"
У Гомелі сёння чакаюць прэм'ерны паказ Мацільды - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння ў кінатэатрах Гомеля стартуе паказ нашумелага яшчэ да свайго выхаду на экраны фільма "Мацільда". Квіткі на першыя сеансы выкупленыя ўжо на 70%.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. У абласным цэнтры фільм аб рамане цэсарэвіча Мікалая Раманава (будучага Мікалая II) і балерыны Мацільды Кшасінскай пакажуць у трох з чатырох кіназалах Гомеля. 

Першымі карціну Аляксея Учыцеля ўбачаць гледачы кінатэатра імя Калініна. Дзённы паказ пачнецца ў 15:30, у кіназал на 500 месцаў пакуль выкуплена каля паловы квіткоў. Затое дакладна вядома, што вячэрні сеанс, якому папярэднічае тэматычны перфоманс, пройдзе пры поўным аншлагу. Пачнецца прэзентацыя фільма ў 19 гадзін, а сам сеанс — праз паўгадзіны. 

© Sputnik / Мария АмелинаДа прэм"еры "Мацільды" засталіся лічаныя хвіліны
До премьеры Матильды остались считанные часы - Sputnik Беларусь
Да прэм"еры "Мацільды" засталіся лічаныя хвіліны

"Фільм пра "таямніцы дома Раманавых" ухвалены спецыяльнай камісіяй Міністэрства культуры, якая прызнала, што ў ім ёсць мастацкая выдумка, але няма крамолы. Карціна атрымала пракатнае пасведчанне. Так што прыходзьце сёння на вячэрнія сеансы ў гомельскія кінатэатры і пераканайцеся, што карціна касавая", — запрашаюць у адміністрацыі прадпрыемства "Кінатаўр". 

Прэзентацыю зладзяць у фае найстарэйшага кінатэатра. Запланаваны фотазоны, танцоркі ў пышных сукенках і майстар-клас па сцэнічным макіяжы. 

"Усё будзе прыгожа і падкрэслена арыстакратычна. Ніякай пахабнсці! Паверце, яе няма і ў самой карціне, якая выклікала столькі дыскусій", — тлумачыць дырэктар "Кінатаўра" Мікалай Старасценка. 

У Гомелі паказ "Мацільды" запланаваны на тры тыдні. Пры неабходнасці будуць уведзеныя дадатковыя сеансы і падоўжаны час пракату, як гэта было з эратычнай кінастужкай "50 адценняў шэрага". 

26 кастрычніка "Мацільда" выходзіць на экраны ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэннем Магілёўшчыны. "Магілёўская вобласць — асаблівая для царскай сям'і", — растлумачылі ў абласным кінавідэапракаце.     

Стужка навiн
0