У Мінску забаранілі канцэрт расійскага рэпера Face

© PixabayМікрафон на сцэне, архіўнае фота
Мікрафон на сцэне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
На рэпера напярэдадні канцэрта ў Мінску паскардзілася маці аднаго з прыхільнікаў яго творчасці.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Канцэрт расійскага рэпера Face (Іван Дромін) у Мінску адмянілі з-за папярэджання, якое вынесла Генеральная пракуратура Беларусі, паведамілі арганізатары мінскага канцэрта.

Канцэрт павінен быў адбыцца ў чацвер вечарам у адным з мінскіх клубаў.

"Выступленне Face адменена з-за афіцыйнага папярэджання аб недапушчальнасці парушэння закона, якое падпісана намеснікам генеральнага пракурора Беларусі Лашыным", — паведамілі арганізатары канцэрта.

Нас 500 000 vk.cc/77OY38

Публикация от FACE (@faceguccigang) Сен 18 2017 в 1:48 PDT

У прыватнасці, у папярэджанні Генпракуратуры адзначана, што тэксты песень Face "маюць шмат ненарматыўнай лексікі, у іх прасочваецца адкрытае грэбаванне маральнымі і культурнымі каштоўнасцямі, прынятымі ў сучасным цывілізаваным грамадстве".

Акрамя, гэтага, Генпракуратура Беларусі лічыць, што тэксты песень дадзенага выканаўцы прапагандуюць "распушчанасць у сэксуальных адносінах, грэбаванне да жанчын, інстытуту сям'і, школы".

У сацсетках з'явілася інфармацыя аб тым, што Генпракуратура зацікавілася канцэртам Face пасля таго, як маці аднаго з юных прыхільнікаў яго творчасці звярнулася ў адміністрацыю горада са скаргай.

😈🐊

Публикация от FACE (@faceguccigang) Окт 4 2017 в 5:47 PDT

Тым часам рэпер актыўна гастралюе ў сябе на радзіме па ўсёй Расіі. Маладога выканаўцу і "куміра моладзі", як сам сябе называе Іван Дромін, актыўна запрашаюць на розныя папулярныя шоу, а на яго акаўнт у Instagram падпісана 800 тысяч чалавек.

Рэпер перакананы, што ў яго творчасці прысутнічае глыбокі сацыяльны падтэкст, ён перадае рэальнасць і заклікае падлеткаў не паўтараць таго, пра што спяваецца ў песнях.

У адным з інтэрв'ю рэпер заявіў: "Я не лічу, што мае трэкі — гэта нешта дрэннае. Людзі пакуль гэтага не разумеюць, але калі-небудзь зразумеюць… калі я памру як Цой".

Стужка навiн
0