Другі тэрмінал могуць пабудаваць у Нацыянальным аэрапорце Мінск

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны аэрапорт "Мінск"
Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Урад даручыў Мінтрансу прапрацаваць гэтае пытанне, паколькі зараз у сярэдзіне дня аэрапорт не спраўляецца з пасажырапатокам.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Урад Беларусі даручыў Міністэрству транспарту і камунікацый прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве дадатковага пасажырскага тэрмінала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведаміў віцэ-прэм'ер рэспублікі Анатоль Калінін.

Паводле яго слоў, са студзеня па верасень гэтага года Нацыянальны аэрапорт Мінск прыняў 3,2 мільёна пасажыраў, з іх толькі 2,3 мільёна было перавезена НАК "Белавія". Максімальная прапускная здольнасць аэрапорта складае цяпер каля 5,5 мільёнаў чалавек.

"Разам з тым ёсць пытанні з прыёмам і адпраўкай самалётаў у перыяд з 14 да 17 гадзін. Таму ўрад даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве дадатковага тэрмінала", — сказаў Калінін у пятніцу, выступаючы ў беларускім парламенце.

У цяперашні час у Нацыянальным аэрапорце Мінск вядзецца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы. Яе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў наступным годзе.     

Стужка навiн
0