Мінск паступова адмовіцца ад выкарыстання "спячых паліцэйскіх"

© Sputnik / Виктор ТолочкоДарожная разметка ў Мінску
Дарожная разметка ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На змену штучным няроўнасцям прыйдуць іншыя спосабы заспакаення аўтамабільнага трафіку.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. На камісіі па бяспецы дарожнага руху выпрацавана стратэгія паступовага сыходу ад выкарыстання штучных няроўнасцяў ("спячых паліцэйскіх") у Мінску. Замест іх будуць уладкоўвацца астраўкі, стварацца скрыўленні дарогі і ўсталёўвацца святлафоры, пра гэта распавёў начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Навой падчас прамой лініі ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"Наша задача — фізічна не дазволіць кіроўцы разагнацца. Але ў той жа час зрабіць так, каб ён "у нуль" не тармазіў. Калі вісіць знак "40", то гэтая хуткасць павінна быць вытрыманая параметрамі дарогі", — растлумачыў ён.

Аўтобусы ў Мінску - Sputnik Беларусь
ДАІ: палос для руху грамадскага транспарту ў Мінску стане больш

Дзмітрый Навой нагадаў, што жылы раён — гэта зона, дзе аддаецца прыярытэт пешаходам, і гэта не месца, дзе аўтамабіль — галоўны, як на МКАД.

"Таму кіроўцам трэба змірыцца, што побач жывуць людзі, і ставіцца з разуменнем і павагай да іншых удзельнікаў дарожнага руху", — падкрэсліў ён.

У прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прамая лінія з кіраўніцтвам ДАІ горада Мінска, на якую паступіла больш за 20 званкоў на самыя актуальныя для горада тэмы. Сачыце за абнаўленнямі на сайце Sputnik Беларусь.      

Стужка навiн
0