Рэстараны МcDonald's змянілі назву ў Кітаі

© AP / Greg BakerКитаец спит на скамейке у ресторана McDonald's, архивное фото
Китаец спит на скамейке у ресторана McDonald's, архивное фото - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы варыянт назвы закусачнай выклікаў супярэчлівую рэакцыю мясцовых наведвальнікаў.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Сетку рэстаранаў хуткага харчавання МcDonald's ("Макдоналдс") перайменавалі ў Кітаі ў "Залатыя аркі" (Jingongmen), паведамляюць СМІ.

Летам кіраўніцтва кампаніі абвясціла аб продажы 80% свайго бізнесу ў Паднябеснай. Пакупнікамі сталі кітайская дзяржаўная інвестыцыйная карпарацыя CITIC Group і амерыканскі інвестыцыйны фонд Carlyle Group. Цяпер новая кампанія носіць назву Golden Arches China Management Limited і з'яўляецца самай буйной франшызай "Макдоналдс" за межамі ЗША.

Напярэдадні стала вядома, што кампанія прыняла рашэнне перайменаваць "Макдоналдс" у "Дзінь Гуун Мень", што ў перакладзе з кітайскага азначае "Залатыя аркі". Аднак новая назва ніяк не паўплывае на асартымент самага рэстарана — звыклыя гамбургеры і чызбургеры застануцца ранейшымі.

Наведвальнікі рэстарана ўжо адрэагавалі на новую назву. Адны лічаць, што яна гучыць як назва салона мэблі, іншыя адзначаюць, што назва не падыходзіць для замежнага брэнда, трэцім яна проста не падабаецца.

Дарэчы, да гэтага "Макдоналдс" у Кітаі называўся Maidanglao (кітайскі пераклад МcDonald's). У КНР у цяперашні час налічваецца больш за 2,4 тысячы рэстаранаў "Макдоналдс".

У бліжэйшыя пяць гадоў у планах адкрыць яшчэ паўтары тысячы ўстаноў. У свеце ж звыш 36 тысяч закусачных у больш чым 100 краінах.

Стужка навiн
0