Робат Sophia стала першым у свеце механізмам, які атрымаў грамадзянства

© AFP 2024 / Fabrice COFFRINIРобат Сафія
Робат Сафія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першай дзяржавай у свеце, якая дала такую магчымасць робату, стала Саудаўская Аравія.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Жанчына-робат з імем Сафія стала першым у свеце механізмам, якому было прадастаўлена грамадзянства, паведаміла прэс-служба міжнароднага форуму Future Investment Initiative ў Эр-Рыядзе. 

Грамадзянства робату, створанаму ганконгскай фірмай Hanson Robotics, дала Саудаўская Аравія. Сафія была прадстаўлена падчас сесіі, прысвечанай штучнаму інтэлекту.

Вядучы мерапрыемства звярнуўся непасрэдна да робата і сказаў аб тым, што цяпер ён першы робат, каму было прадастаўлена грамадзянства.

У адказ Сафія выказала падзяку ўладам каралеўства, адзначыўшы, што гэта вялікі гонар для яе — стаць першай сярод робатаў, у каго ёсць пашпарт Саудаўскай Аравіі.

Стужка навiн
0