МІНСК, 28 кас — Sputnik. Двухпавярховыя цягнікі Stadler, сабраныя ў Беларусі, запусцілі па маршруце Кіеўскі вакзал — аэрапорт Унукава ў Маскве, паведамілі Sputnik у беларускім пасольстве ў Расіі.
Склады новага пакалення KISS пабудаваныя на сумесным швейцарска-беларускім прадпрыемстве ЗАТ "Штадлер Мінск". Акрамя рэйсаў ва Унукава, плануецца запусціць "Штадлераў" па маршруце Павелецкі вакзал — аэрапорт Дамадзедава.
"Абнаўленне рухомага транспарту — адзін з этапаў развіцця кампаніі "Аэраэкспрэс" напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе-2018, які пройдзе ў некалькіх расійскіх гарадах", — заявіў міністр транспарту РФ Максім Сакалоў на цырымоніі адпраўлення першага саставу.
Ён таксама выказаў надзею, што масквічы і госці сталіцы ацэняць тэхналагічныя новаўвядзенні, рэалізаваныя ў цягніках. "Аэраэкспрэс" набыў у "Штадлера" 11 складаў. Аэрапорт "Унукава" за год прымае 18 мільёнаў пасажыраў, "Дамадзедава" — каля 30 мільёнаў.