МІНСК, 29 кас — Sputnik. Дождж і мокры снег будуць суправаджацца моцнымі парывамі ветру, якія ў некаторых месцах будуць дасягаць 24 м/с, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сіноптыкі папярэдзілі, што 30 кастрычніка чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с, месцамі да 24 м/с, вецер паўночна-заходні. Па ўсёй рэспубліцы будзе воблачна, пройдуць дажджы, удзень і ўвечары ў некаторых раёнах чакаецца мокры снег. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 2 да +7 градусаў.
Таксама ў Гідрамеце адзначылі, што у аўторак 31 кастрычніка ў многіх раёнах Беларусі захаваецца халаднаватае ветранае з ападкамі надвор'е. Парывы ветру будуць дасягаць 15-22 м/с.