Самбурская аддае перавагу беларусам

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкНастасся Самбурская
Настасся Самбурская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прыхільнікі зоркі тэлесерыяла "Універ" Настассі Самбурскай раскрылі асобу маладога чалавека, відэа гарачага пацалунку з якім яна апублікавала на сваёй старонцы ў Instagram - ім аказаўся 24-гадовы беларускі акцёр.

МІНСК, 29 кас — Sputnik. Нейкі час пра асабістае жыццё актрысы, тэлевядучай і спявачкі нічога не было вядома, але некалькі месяцаў таму на старонцы Настассі Самбурской у Instagram сталі з'яўляцца фота і відэа з мужчынам, яе фанаты прыкмецілі падабенства з Энрыке Іглесіясам.

Двое из ларца 😺😺

Публикация от НАСТАСЬЯ СамбурскАя (@samburskaya) Сен 16 2017 в 5:52 PDT

Аднак гэта апынуўся не лацінаамерыканскі спявак, а беларускі акцёр Кірыл Дыцэвіч.

#Всемьедвухартистов 😂😂😂

Публикация от НАСТАСЬЯ СамбурскАя (@samburskaya) Окт 26 2017 в 12:33 PDT

Кірыл Дыцэвіч нарадзіўся ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці і стаў вядомы дзякуючы перамозе на першым у гісторыі краіны конкурсе "Містэр Беларусь". Славу яму таксама прынеслі здымкі ў расійскіх тэлесерыялах "Дзеля любові я ўсё змагу" і "Таму што люблю". Паводле інфармацыі з сацыяльных сетак, ён сустракаўся з калегай Крысцінай Казінскай. Таксама хадзілі чуткі аб адносінах Дыцэвіча з украінскай спявачкай Цінай Караль.

Па ўсёй бачнасці, у дадзены момант малады чалавек шмат часу праводзіць з Настассяй Самбурскай. Яе прыхільнікі нават падазраюць, што акцёры таемна ажаніліся, паколькі на безыменным пальцы правай рукі ў Настассі з'явілася кальцо. Раней Самбурская каля года знаходзілася ў адносінах з беларускім спеваком Аляксандрам Івановым, вядомым пад псеўданімам Ivan. Менавіта ён прадставіў Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне 2016" з песняй "Help You Fly". Цікавы той факт, што і Аляксандр, і Кірыл маладзей за 30-гадовую актрысу.

Нядаўна Настасся Самбурская, вядомая сваімі пародыямі, падчас нумару з адным з удзельнікаў шоу "Новая Фабрыка зорак" высмеяла творчасць тэлевядучай і спявачкі Вольгі Бузавай.

Стужка навiн
0