Дзевяцігадовага хлопчыка, які тануў у Камсамольскім возеры, выратаваў непаўнагадовы першакурснік Мінскага прафесійнага ліцэя аўтамабілебудавання. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, змаглі запусціць сэрца дзіцяці, гэты момант і знялі на відэа ратавальнікі.
Дзіця было дастаўлена ў цяжкім стане ў другі гарадскі клінічны шпіталь. Хлопчык быў апрануты ў чырвоную майку ў чорна-белую палоску, цёмна-сінія джынсы, цёмна-сінюю куртку і красоўкі.
МНС і міліцыя некалькі гадзін шукалі бацькоў пацярпелага. Бліжэй да ночы знайшлася маці хлопчыка, і асобу дзіцяці змаглі ўстанавіць.