МІНСК, 30 кас — Sputnik. Малады кот збег ад гаспадароў у Нацыянальным аэрапорце Мінск падчас надгляду, з просьбай дапамагчы знайсці гадаванца звярнулася ў сацсетцы Facebook бортправадніца Таццяна Астроўская.
Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў паветранай гавані сталіцы пры пасадцы на самалёт, які выпраўляўся ў Жэневу. Кот збег пры мытным аглядзе.
"На мытні ў аэрапорце папрасілі прад'явіць ката і выняць з пераноскі. Кот спалохаўся, выкруціўся з рук, падрапаў гаспадароў і ўцёк. Знаходзіцца цяпер усярэдзіне будынка аэрапорта ў зоне мытнага надгляду", — напісала бортправадніца.
Паводле яе слоў, гаспадары ляцелі з Санкт-Пецярбурга ў Жэневу, а ў Мінску была доўгая перасадка. Гадаванец адчуў моцны стрэс і быў вельмі напалоханы.
Фатаграфіі ката няма, аднак гаспадары пастараліся даць яго апісанне: клічуць Марцік, пухнаты даўгашэрсны, па акрасу падобны на сіямскага.