МІНСК, 30 кас — Sputnik. Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца ўручаць у Мінску ўжо ў аўторак, а за суткі да ўрачыстай цырымоніі Sputnik прапануе вам вызначыцца з асабістым фаварытам з шорт-ліста.
Прэмія імя Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Уладальнік узнагароды атрымлівае не толькі прызнанне, але і грашовы прыз у памеры пяці тысяч еўра ў эквіваленце.
За перамогу ў прэміі спаборнічаюць сем аўтараў. Ёсць сярод удзельнікаў "кароткага спісу" і прызнаныя майстры сучаснай беларускай літаратуры, і дэбютанты. Пераможцу ж вызначыць журы.
Sputnik прапануе чытачам вызначыцца з асабістым фаварытам сярод намінантаў на прэмію імя Гедройца — прагаласуйце за любімага аўтара.
Уладальнікамі прэміі імя Гедройца ў мінулыя гады станавіліся Павел Касцюкевіч з кнігай "Зборная РБ па негалоўных відах спорту" (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" (2013 года), Ігар Бабкоў з кнігай "Хвілінка: Тры гісторыі" (2014), Віктар Казько з кнігай "Час збіраць косці "(2015), Макс Шчур з кнігай "Завяршыць гештальт" (2016).