Сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы адновяць

Падпісацца
У рамках праекта Ляхавіцкім райвыканкамам плануецца частковая рэстаўрацыя сядзібнага дома і кансервацыя капліцы комплексу былой сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Ляхавіцкі раён атрымае грант на аднаўленне сядзібнага дома ў Грушаўцы, паведамілі Sputnik у райвыканкаме.

Каложа ў Гродне - Sputnik Беларусь
У Гродне пачаўся рамонт Каложы

"На пасяджэнні ў Мінску Сумесным маніторынгавым Камітэтам праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча — Беларусь — Украіна" на 2014-2020 гады падведзены вынікі другога этапа конкурсу праектных прапаноў у рамках тэматычнай мэты "Спадчына". Са 146 заявак, адабраных па выніках першага конкурсу, гранты будуць прадастаўлены 17 праектам", — рапсавялі ў прэс-службе Ляхавіцкага райвыканкама.

Адабрэнне Еўракамісіі атрымаў сумесны праект гміны Пухачуў Ленчынскага павета Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча і Ляхавіцкага райвыканкама пад назвай "Аднаўленне агульнай культурнай спадчыны як асновы для развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва моладзі і творчых груп Польшчы і Беларусі".

"Сума фінансавання праекта складзе 2 375 000 еўра, з іх 1 187 500 еўра — сума гранта, якая будзе выдзелена Ляхавіцкаму райвыканкаму для рэалізацыі сваёй частцы праекта", — дадалі ў райвыканкаме.

У рамках праекта Ляхавіцкім райвыканкамам плануецца частковая рэстаўрацыя сядзібнага дома і кансервацыя капліцы комплексу былой сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы.

Тэрыторыя каля сядзібнага дома комплексу будзе выкарыстоўвацца як турыстычны гісторыка-культурны цэнтр, які стане месцам правядзення разнастайных па напрамках i формах масавых мерапрыемстваў.

Стужка навiн
0