Сёння выйшла новае відэа ад гурта Brutto — кліп на песню "Годзе". Песня ўвайшла ў альбом "Рокі", які музыкі выпусцілі гэтай восенню. Аўтар слоў — беларускі паэт Янка Купала.
Галоўным героем відэа стаў Макар — сын лидара гурта Сяргея Міхалка.
"Годзе" — гэта наш маленькі, сямейны "Уліс". Макарка з'явіўся на свет амаль адначасова з Brutto, і некаторыя ідэі і сэнсы калектыву з'яўляюцца для нас асабістымі, амаль сакральным", — пракаментаваў відэа Сяргей Міхалок.
У аснову гісторыі кліпа лягло бачанне Сяргеем Міхалком жыцця. Глядзіце відэа, у якім аўтары свядома пакінулі адкрыты фінал.