Радыё

Зіменка аб Паплаўскім: дзякуючы яму суворы стыль атрымаў новае аблічча

© Sputnik / Александр ШурмелевМастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка
Мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка, які прымаў удзел у складанні каталога работ Георгія Паплаўскага, на радыё Sputnik Беларусь успамінае пра знаёмства і сумеснай працы з народным мастаком Беларусі.
Зименко о Поплавском: благодаря ему суровый стиль обрел новое лицо

Сумная вестка для беларускага мастацтва прыйшла 30 кастрычніка — на 87-м годзе пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі, якога калегі па цэху і прыхільнікі выяўленчага мастацтва называлі "мэтрам беларускай графікі". Развітанне з народным мастаком адбудзецца 1 лістапада ў будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Георгій Паплаўскі - Sputnik Беларусь
Памёр народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі

"Вядома, гэта трагічная падзея для беларускай графікі. Ён і яго жонка ўнеслі вялікі ўклад. У першую чаргу, Паплаўскі — гэта выдатны аўтар-падарожнік, і я спецыяльна не кажу "быў", таму што яго дзіўныя серыі і падарожжа па Белым моры і поўначы тады яшчэ Савецкага Саюза, і Індыя, і Афрыка — яны застаюцца з намі", — сказаў Зіменка.

Мастацтвазнаўца адзначыў, што яму пашчасціла працаваць з Георгіем Паплаўскім над каталогам, які быў прысвечаны творчасці самага народнага мастака, яго жонкі і дачкі.

"Магу сказаць, што дзякуючы яму суворы стыль у беларуским, ды і ў савецкім выяўленчым мастацтве здабыў вельмі цікавае аблічча. Ён змог, выкарыстоўваючы стылістыку суворасці і свой погляд, паказаць нам іншыя краіны, вельмі цікавыя пейзажы і цікавых людзей", — распавёў Зіменка.

Суразмоўца Sputnik назваў народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага чалавекам выдатнага інтэлекту, з жывым пачуццём гумару, якому быў неабыякавы цяперашні стан выяўленчага мастацтва.

Фрагмент гутаркі з мастацтвазнаўцам Аляксандрам Зіменка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0