"Белавія" ў 2018 годзе збіраецца адкрыць рэйсы ў Анапу, Казань і Талін

© Sputnik / Сергей ПушкинАвіякампанія "Белавія"
Авіякампанія Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сувязі з правядзеннем Чэмпіянату свету па футболе беларускі авіяперавозчык мае намер лётаць у Казань, дзе будуць праходзіць гульні ў рамках ЧС.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. "Белавія" да летняга сезона 2018 года мае намер адкрыць рэйс Мінск — Анапа, паведаміў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску.

"У нас ужо практычна прынята рашэнне аб адкрыцці рэйса на летні перыяд у Анапу", — сказаў Гусараў. 

Самалёт Белавія, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Белавія" абяцае тры новенькіх Embraer да летняга сезона 2018 года

Распавядаючы аб новых рэйсах, якія могуць быць адкрыты ў бліжэйшы час, ён таксама адзначыў, што кампанія зацікаўленая ў тым, каб у будучым годзе адкрыць рэйс з Мінска ў Казань. Па яго словах, Казань — адзін з расійскіх гарадоў, дзе пройдзе чэмпіянат свету па футболе.

"Калі не паляціць расійская авіякампанія, то мы самі паляцім", — сказаў Гусараў. Пры гэтым ён адзначыў, што таксама ў сувязі з ЧС "Белавія" зацікаўлена здзяйсняць рэйсы ў Растоў.

Паводле яго слоў, плануецца адкрыць рэйс у Новасібірск. Гендырэктар авіякампаніі таксама паведаміў аб планах праводзіць палітыку зніжэння кошт квіткоў, адзначыўшы, што на працягу 2017 года яна знізілася на 12%.

У сваю чаргу генеральны дырэктар РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" Дзмітрый Мелікян распавёў аб новых рэйсах, якія прапануюць замежныя авіякампаніі.

Па яго словах, у цяперашні час ідуць перамовы з "ЮВТ Аэра" (Татарстан) аб арганізацыі палётаў Казань — Мінск — Казань, плануецца таксама авіярэйс Талін — Мінск — Талін.

Таксама ідуць перамовы з авіякампаніямі "Саратаўскія лініі" і "Нордавія".    

Стужка навiн
0