https://bel.sputnik.by/20171101/cmoki-usumnilisya-u-kampetentnasci-specyjalistau-studyi-lebedzeva-1031712371.html
"Цмокі" сумняюцца ў кампетэнтнасці спецыялістаў студыі Лебедзева
"Цмокі" сумняюцца ў кампетэнтнасці спецыялістаў студыі Лебедзева
Sputnik Беларусь
Прэс-служба сталічнага клуба выказала здзіўленне пазіцыяй некаторых беларускіх спартыўных СМІ, якія апублікавалі "выпады" расійскіх дызайнераў. 01.11.2017, Sputnik Беларусь
2017-11-01T17:32+0300
2017-11-01T17:32+0300
2023-05-04T15:08+0300
спорт
беларусь
"цмокі мінск"
баскетбол
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103170/91/1031709116_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_6a5d6984ecac0e313fe699fec69f1be3.jpg
МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" адказаў на крытыку свайго лагатыпа расійскай студыяй дызайну Арцемія Лебедзева, паведамляе Sputnik.Пасля праведзенага рэбрэндынгу ў верасні "Цмокі" прадставілі новы лагатып. Напрыканцы кастрычніка арт-дырэктар расійскай студыі дызайну Арцемія Лебедзева Людвіг Быстраноўскі падвергнуў крытыцы эмблему клуба, заявіўшы, што "цмок павінен быць баявым, а выглядае здыхляй з позіркам, звернутым унутр". У адказ прэс-служба баскетбольнага клуба выступіла з афіцыйнай заявай."Да рэцэнзіі студыя падышла, мякка кажучы, павярхоўна. Што, увогуле, нядзіўна, улічваючы, што гаворка ідзе аб расійскіх спецыялістах. Абсалютна зразумела, што іх не цікавілі дэталі і нюансы, якія закладзены ў нашым лагатыпе. У першую чаргу, гэта паняцце "Цмок", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце клуба.У прэс-службе нагадалі, што "Цмок — гэта адзін з самых старажытных вобразаў у міфалогіі Беларусі"."Мы разумеем, што фарміраванне меркавання аб вобразе Цмока і сэнсе назвы клуба з'яўляецца прамым следствам ведання або няведання міфалогіі Беларусі", — дадалі ў клубе.Там жа падкрэслілі, што іх мала хвалюе недасведчанасць спецыялістаў расійскай арт-студыі.У цяперашні час "Цмокі" ў Адзінай лізе ВТБ займаюць сёмае месца, атрымаўшы дзве перамогі і зведаўшы два паражэнні. Наступны матч у Лізе мінчукі правядуць супраць "Унікса" 5 лістапада дома.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103170/91/1031709116_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_e3b9c55258cc170403b01ce0645f4d18.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, беларусь, "цмокі мінск", баскетбол
спорт, беларусь, "цмокі мінск", баскетбол
"Цмокі" сумняюцца ў кампетэнтнасці спецыялістаў студыі Лебедзева
17:32 01.11.2017 (абноўлена: 15:08 04.05.2023) Прэс-служба сталічнага клуба выказала здзіўленне пазіцыяй некаторых беларускіх спартыўных СМІ, якія апублікавалі "выпады" расійскіх дызайнераў.
МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" адказаў на крытыку свайго лагатыпа расійскай студыяй дызайну Арцемія Лебедзева, паведамляе Sputnik.
Пасля праведзенага рэбрэндынгу ў верасні "Цмокі" прадставілі новы лагатып. Напрыканцы кастрычніка арт-дырэктар расійскай студыі дызайну Арцемія Лебедзева Людвіг Быстраноўскі падвергнуў крытыцы эмблему клуба, заявіўшы, што "цмок павінен быць баявым, а выглядае здыхляй з позіркам, звернутым унутр". У адказ прэс-служба баскетбольнага клуба выступіла з афіцыйнай заявай.
"Да рэцэнзіі студыя падышла, мякка кажучы, павярхоўна. Што, увогуле, нядзіўна, улічваючы, што гаворка ідзе аб расійскіх спецыялістах. Абсалютна зразумела, што іх не цікавілі дэталі і нюансы, якія закладзены ў нашым лагатыпе. У першую чаргу, гэта паняцце "Цмок", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце клуба.
У прэс-службе нагадалі, што "Цмок — гэта адзін з самых старажытных вобразаў у міфалогіі Беларусі".
"Мы разумеем, што фарміраванне меркавання аб вобразе Цмока і сэнсе назвы клуба з'яўляецца прамым следствам ведання або няведання міфалогіі Беларусі", — дадалі ў клубе.
Там жа падкрэслілі, што іх мала хвалюе недасведчанасць спецыялістаў расійскай арт-студыі.
У цяперашні час "Цмокі" ў Адзінай лізе ВТБ займаюць сёмае месца, атрымаўшы дзве перамогі і зведаўшы два паражэнні. Наступны матч у Лізе мінчукі правядуць супраць "Унікса" 5 лістапада дома.