Інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю ў Гродна — інспектары падалі знак спыніцца кіроўцу Hyundai, аднак той праігнараваў патрабаванне праваахоўнікаў і павялічыў хуткасць.
Экіпаж пачаў пераслед, на выездзе з абласнога цэнтра аўтамабіль парушальніка ўрэзаўся ў дарожны знак і перакуліўся. Кіроўца самастойна выбраўся з разбітай машыны і быў затрыманы.
Парушальнікам апынуўся 17-гадовы хлопец, які ўзяў у бацькі машыну для таго, каб пракаціцца. Убачыўшы супрацоўнікаў ДАІ, якія падавалі знак аб прыпынку, ён вырашыў схавацца ад іх.
Як адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі Гродна, малады чалавек атрымаў толькі драпіны, а вось аўтамабіль вельмі моцна пашкоджаны.