МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Колькасць турыстаў з ЗША значна ўзрасла ў сувязі са ўвядзеннем Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму.
Часовы павераны па справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі на сустрэчы з журналістамі распавёў: "Бязвізавы пяцідзённы рэжым, які ўвёў беларускі бок, паспрыяў значнаму росту візітаў амерыканскіх грамадзян у Беларусь. Напрыклад, мая сям'я запрашала дзве групы нашых сяброў, якія ўжо наведалі краіну".
Дыпламат таксама закрануў магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму з боку ЗША для грамадзян Беларусі.
"Любы чалавек, які разбіраецца ў візавай сістэме Злучаных Штатаў, ведае, што працэс далучэння краіны да спісу дзяржаў, грамадзянам якіх не патрэбна віза для наведвання Амерыкі, вельмі складаны і працяглы. Як правіла, гэта звязана з тымі даследаваннямі, якія праводзяць шматлікія дзяржаўныя органы ЗША", — растлумачыў ён.
Райлі таксама выказаў меркаванне, што калі-небудзь ЗША будзе абмяркоўваць з беларускім урадам гэтую тэму, але назваў гэты працэс "вельмі і вельмі доўгім і складаным".