Відэа

Чэмпіянат Еўропы па дыска і дыска-фрыстайле праходзіць у Мінску

Падпісацца
Беларуская сталіца ўпершыню прымае чэмпіянат Еўропы па дыска і дыска-фрыстайле. Глядзіце на відэа першае ў жыцці інтэрв'ю пераможцы ЧЕ Сцяпана Антановіча.

У чацвер, 2 лістапада, у Мінску стартаваў Чэмпіянат Еўропы па дыска і дыска-фрыстайле, спаборніцтвы завершацца 4 лістапада. У беларускую сталіцу прыбылі наймацнейшыя спартсмены з 16 краін.

Першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны сярод дзяцей і юніёраў. У скарбонцы беларускай зборнай ужо два залатыя медалі: Дыяна Кузняцова стала лепшай у сольных выступах сярод юніёраў, а Сцяпан Антанавіч выйграў золата ў катэгорыі Mini Kids.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання шасцігадовы Сцяпан прызнаўся, што не чакаў перамогі на хатнім чэмпіянаце Еўропы. Юны спартсмен адзначыў, што доўга рыхтаваўся да выступлення. У пятніцу Сцяпан зноў пазмагаецца за ўзнагароды ЧЕ, але ўжо ў дуэце.

Стужка навiн
0