МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Каля паўтысячы чалавек сталі ў чаргу за iPhone X за дзень да старту продажаў навінкі ад кампаніі Apple.
iPhone X — новы флагманскі смартфон ад амерыканскай кампаніі Apple. Прадставілі гаджэт у верасні разам з iPhone 8, аднак "Ікс" паступае ў продаж пазней — 3 лістапада.
Афіцыйныя продажы "Ікса" пачнуцца ў Расіі ўжо ў пятніцу. За два дні да старту ў крамы Apple у Маскве пачала выбудоўвацца чарга. У чацвер у ёй стаяць ужо каля паўтысячы чалавек.
Як распавялі Sputnik у мінскім i-store, дата старту афіцыйных продажаў iPhone X у Беларусі пакуль невядома. Адначасова з сусветнай прэм'ерай "Ікса" 3 лістапада ў рэспубліцы пачнуць прадаваць іншую навінку Apple — iPhone 8.
Кошт iPhone 8 у афіцыйных прадаўцоў будзе пачынацца ад двух тысяч беларускіх рублёў. Некалькі танней ён у "шэрых" прадаўцоў і перакупшчыкаў. Як чакаецца, цана на iPhone X пасля з'яўлення ў Беларусі будзе ў паўтара раза вышэй, чым у "васьмёркі".
Беларусь — адзін з сусветных лідараў па кошту "айфонаў". Гаджэты Apple ў рэспубліцы каштуюць прыкметна даражэй, чым у сумежных краінах, дзяржавах Заходняй Еўропы і ЗША.