Deep Purple прыедуць у Беларусь, каб развітацца

© Photo : Организаторы концертаБрытанскі гурт Deep Purple
Брытанскі гурт Deep Purple - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзін з найбольш уплывовых калектываў у гісторыі рок-музыкі прывязе ў Мінск лепшыя песні і новы альбом "Infinite" (2017).

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Канцэрт легендарных Deep Purple адбудзецца ў Мінску 4 чэрвеня. Музыкі выступяць у "Чыжоўка-арэне" ў межах сусветнага "The Long Goodbye Tour", прысвечанага 50-годдзю гурта.

На сцэну выйдуць Іэн Гілан (вакал), Роджэр Гловер (бас-гітара), Іэн Пэйс (бубны), Сціў Морс (гітара) і Дон Эйры (клавішныя).

Маштабнае турнэ "The Long Goodbye" пачалося ў маі 2017. Музыкі кажуць, што на гэтым гісторыя гурта можа не скончыцца — магчымыя новыя запісы. Але прызнаюцца, што ўзрост бярэ сваё. "Гэта апошні вялікі сусветны тур", — сказаў Іэн Пэйс у інтэрв'ю парталу Rock Antenne.

Deep Purple праславіліся на ўвесь свет амаль паўстагоддзі таму з класічнымі альбомамі "In Rock" (1970), "Machine Head" (1972) і "Made In Japan" (1973), які ўключаў знакамітую "Smoke On The Water".

Тым не менш, гурт дагэтуль актыўна стварае якасную і паспяховую музыку. Новы дыск "Infinite" (2017) узняўся на шосты радок альбомнага чарту ў Вялікабрытаніі, а таксама заняў першае месца ў Германіі і Швейцарыі, увайшоў у топ-5 у Аўстрыі, Італіі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі.

Deep Purple застаюцца адным з найбольш папулярных канцэртных калектываў свету. Толькі за час туру ў падтрымку папярэдняга альбома "Now What?!" (2013) на канцэрты гурта было прададзена больш за мільён квіткоў.

Вялікі канцэрт Deep Purple (Вялікабрытанія) у межах "The Long Goodbye Tour" адбудзецца 4 чэрвеня ў сталічнай "Чыжоўка-арэне"; кошт квіткоў — ад 55 да 130 рублёў. 

Стужка навiн
0