Фільм пра "Народны альбом" пакажуць на кінафестывалі "Лістапад"

© Photo : Прадастаўлена арганізатараміЛявон Вольскі ў пракце "Народны альбом"
Лявон Вольскі ў пракце Народны альбом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах адзінага паказу ў кінатэатры "Мір" адбудзецца таксама сустрэча са стваральнікамі "Народнага альбому".

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Дакумэнтальную стужку Сяргея Будкіна і Яўгена Шапчыца "Ненаўмысны шэдэўр" можна ўбачыць упершыню на вялікім экране на 24-м міжнародным кінафэстывалі "Лістапад" 6 лістапада.

Фільм "Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр" быў прэзэнтаваны ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня 2017 году — аўтары Сяргей Будкін і Яўген Шапчыц узяліся распавесці пра гісторыю самага значнага музычнага праекту ў найноўшай беларускай гісторыі, які быў зроблены сябрамі на чыстым энтузіязьме.

"Усе, хто меў дачыненне да "Народнага альбому", пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават розных краінах. Ды і сяброўства таго ўжо больш няма. Шмат хто з іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальна напрыканцы 90-х? Некаторыя ж мяркуюць, што гэты праект — па-за часам, і цяпер, назапасіўшы досведу, яны здольныя надаць яму другое дыханне. Хто з іх мае рацыю? Ці змогуць усе сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая пастаноўка паўтарыць поспех папярэдняй? Каб адказаць на гэтыя пытанні, мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20-гадовы шлях ажно да падрыхтоўкі рымэйку на сцэне Падляскай опэры ў верасні 2016-га", — кажуць стваральнікі фільму.

Фільм уключаны ў пазаконкурсную праграму дакумэнтальнага кіно. На вялікім экране ён будзе паказаны ўпершыню 6 лістапада ў мінскім кінатэатры "Мір" у 21:00.

Стужка навiн
0