МІНСК, 2 ліс — Sputnik. У Мінску сёлета часцей за ўсё дзецям даюць імёны Сафія і Міхаіл, паведамляе "Минск-новости".
Паводле дадзеных упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, у Мінску за 10 месяцаў 2017-га самымі папулярнымі з'яўляюцца жаночыя імёны Сафія (460), Ганна (393), Ксенія (372), Марыя (356), Аліса (351), Дар'я (307), Вікторыя (280) і мужчынскія — Міхаіл (420), Максім (418), Арцём (416), Іван (358), Данііл (320), Раман (320), Аляксандр (303).
Толькі 13 дзяўчынак ў сталіцы сёлета атрымалі імя Святлана, 14 — Наталля, 21 — Алена, 33 — Вольга, 34 — Ірына і 47 — Таццяна.
Імя Алег абралі ў гэтым годзе толькі 12 мінчукоў, Пётр — 24, Ігар — 28, Віктар — 27, Мікалай — 53, Сяргей — 60, Уладзімір — 85.
З'явіліся ў сталіцы ў гэтым годзе дзеці з такімі рэдкімі імёнамі, як Нефрыта, Скальжэна, Фларына, Эліяна, Эвіка, Яраполк, Францішак, Фрэдэрык, Вільгельм, Сымон, Вітольд, Жульен, Эрнст.
Дарэчы, жаночае імя Сафія стала самым распаўсюджаным сёлета і ва ўсім свеце.