Тэатралы збіраюць грошы на спектакль пра тэракт 11 красавіка

© Sputnik / Сергей Самохин / Перайсці ў медыябанкЖыхары Мінска ля ўвахода на станцыю метро, дзе адбыўся выбух
Жыхары Мінска ля ўвахода на станцыю метро, дзе адбыўся выбух - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакажуць спектакль на аснове ўспамінаў пацярпелых у тэракце ў студзені наступнага года.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Лабараторыя сацыяльнага тэатра збірае сродкі на пастаноўку дакументальнага спектакля аб тэракце ў мінскім метро, які адбыўся 11 красавіка 2011 года.

Дакументальную п'есу пра падзеі самага страшнага тэракту ў гісторыі Беларусі драматург Канстанцін Сцешык напісаў на аснове ўспамінаў людзей, так ці інакш звязаных з трагедыяй 11 красавіка.

У гадавіну тэракта ў мінскім метро каля памятнага знака варта вахта памяці з супрацоўніц метрапалітэна - Sputnik Беларусь
Фотафакт: гадавіна тэракту ў мінскім метро

Лабараторыя сацыяльнага тэатра хоча паставіць дакументальны спектакль у студзені наступнага года. Для гэтага тэатралы запусцілі краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы Ulej.

Сабраць для пастаноўкі неабходна 2200 рублёў, пры гэтым квіткі атрымаюць тыя ахвярадаўцы, якія пералічаць на спектакль дзесяць і больш рублёў. Сабраць грошы трэба ў сціслыя тэрміны — да 15 снежня.

Аўтары пастаноўкі ўпэўнены, што яна не дазволіць забыцца аб самай страшнай трагедыі суверэннай Беларусі, у той жа час сведкам тэракту будзе лягчэй перажыць і ўспамінаць аб гэтай траўме.

Тэрарыстычны акт адбыўся ў Мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая" вечарам 11 красавіка 2011 года. У выніку выбуху 15 чалавек загінулі, яшчэ 203 пацярпелі. Прызнаных вінаватымі ў арганізацыі тэракту Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва расстралялі па рашэнні суда менш чым праз год — 15 сакавіка 2012 года. 

Стужка навiн
0